Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

канферэнц-зала, , ж.

Зала для ўрачыстых пасяджэнняў, канферэнцый.

канфесія, , ж. (кніжн.).

Тое, што і веравызнанне.

|| прым. канфесіянальны, .

канфеці, нескл., н.

Рознакаляровыя папяровыя кружочкі, якімі абсыпаюць адзін аднаго на карнавалах, маскарадах і пад.

канфігурацыя, , ж. (спец.).

Знешнія абрысы, формы чаго-н., а таксама ўзаемнае размяшчэнне прадметаў або іх частак у выглядзе якой-н. фігуры.

  • К. марскіх берагоў.
  • К. зорак.

|| прым. канфігурацыйны, .

канфідэнцыяльны, (кніжн.).

Сакрэтны, даверны.

  • Канфідэнцыяльная размова.
  • Паведаміць канфідэнцыяльна (прысл.).

|| наз. канфідэнцыяльнасць, .

канфірмацыя, , ж.

  1. У католікаў: таінства мірапамазання дзіцяці 7—12 гадоў, якое робіцца епіскапам і якое далучае яго да царквы.

  2. У пратэстантаў: абрад прыняцця ў члены царквы юнакоў і дзяўчат 14—16 гадоў, а таксама час іх падрыхтоўкі да такога абраду.

|| прым. канфірмацыйны, .

канфіскаваць, ; зак. і незак.

Забраць (забіраць) на карысць дзяржавы пастановай дзяржаўнай улады.

  • К. маёмасць.

|| наз. канфіскацыя, .

  • К. панскіх маёнткаў.

канфлікт, , м.

Сутыкненне, сур’ёзнае разыходжанне, спрэчка.

  • Сямейны к.
  • Узброены к.

|| прым. канфліктны, .

  • Канфліктная камісія (па разбору канфліктаў).

канфліктаваць, ; незак. (разм.).

Быць у стане канфлікту або ўступаць у канфлікт з кім-н., чым-н.

  • К. з адміністрацыяй.

канфорка, , ж.

  1. Надстаўка на самаварнай трубе для чайніка.

  2. Кружок, які закрывае адтуліну на кухоннай пліце, а таксама сама адтуліна.

|| прым. канфорачны, .