канфігурацыя назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Знешнія абрысы, формы чаго-н., а таксама ўзаемнае размяшчэнне прадметаў або іх частак у выглядзе якой-н. фігуры.

  • К. марскіх берагоў.
  • К. зорак.

|| прыметнік: канфігурацыйны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)