Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лорд, ✂, м.

У Англіі: вышэйшы дваранскі наследны тытул або тытул вышэйшых службовых асоб, а таксама асоба, якая носіць гэты тытул.

  • Л.-канцлер.
  • Л.мэр.

лоскат, ✂, м. (разм.).

Тое, што і козыт.

|| прым. лоскатны, ✂.

лось, ✂, м.

Буйная жывёліна сямейства аленевых з шырокімі разгалістымі рагамі.

|| прым. ласіны, ✂ і ласёвы, ✂.

  • Ласінае мяса.
  • Ласёвая шкура.

лот​1, ✂, м.

Прыбор для вымярэння глыбіні мора з борта судна.

  • Ручны л.

|| прым. лотавы, ✂.

лот​2, ✂, м.

Руская мера вагі, роўная 12,8 г., якая існавала да ўвядзення метрычнай сістэмы.

лотас, ✂, м.

  1. Паўднёвая вадзяная расліна сямейства гарлачыкавых з буйнымі прыгожымі кветкамі.

  2. Зараснік гэтай расліны.

|| прым. лотасавы, ✂.

  • Сямейства лотасавых (наз.).

лотаць, ✂, ж.

Шматгадовая травяністая расліна сямейства казяльцовых з жоўтымі кветкамі, якая расце на балотах, берагах сажалак і інш.

  • Л. расцвіла.

|| прым. лотацевы, ✂.

лотра, ✂, м. і ж. (разм. лаянк.).

Тое, што і латруга.

лоўж, ✂, м.

Куча сухога галля.

  • Ссечанае галлё сцягвалі ў л.

лоўкі, ✂.

  1. Спрытны, умелы.

    • Л. варатар.
  2. Выкрутлівы, які знаходзіць выйсце з цяжкага становішча.

    • Гэта быў л. гаспадарнік.
  3. Выгадны, зручны.

    • Лоўкае сядло.

|| наз. лоўкасць, ✂.