Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лог, , м.

Шырокі доўгі яр з адхоннымі схіламі.

  • Ісці логам.
  • Спусціцца ў л.

|| памянш. лажок, .

|| прым. лагавы, .

  • Лагавыя травы.

логава, , н.

  1. Паглыбленне ў зямлі, якое служыць жыллём зверу.

    • Воўчае л.
  2. перан. Месца размяшчэння варожых сіл (разм.).

    • Партызаны нечакана наляцелі на фашысцкае л.
  3. перан. Убогае жыллё; пасцель чалавека, калі яна мае выгляд бярлогі (разм.).

логавішча, , н.

  1. Тое, што і логава.

  2. Месца масавага ляжання марскіх звяроў.

    • Л. цюленяў.

логік, , м.

Спецыяліст па логіцы.

логіка, , ж.

  1. Навука аб законах і формах мыслення.

    • Дыялектычная л.
  2. Ход разважанняў, вывадаў.

    • Выдатная л.
  3. Унутраная заканамернасць чаго-н.

    • Л. падзей.

|| прым. лагічны, .

лодар, , м. (разм.).

Той, хто не хоча працаваць, гультай.

лодарнічаць, ; незак. (разм.).

Ухіляцца ад працы, гультаяваць.

|| наз. лодарнічанне, .

лодачка, , ж.

  1. гл. лодка.

  2. звычайна мн. Адкрытыя жаночыя туфлі.

    • Яна прыгожа прытупвала сваімі новенькімі лодачкамі.

лодачнік, , м.

Чалавек, які займаецца перавозкай на лодцы, той, хто плавае на лодцы.

|| ж. лодачніца, .

лоджыя, , ж.

  1. Адкрытая галерэя, якая прымыкае да будынка.

  2. Род балкона, паглыбленага ў фасад будынка.

    • Кватэра з лоджыямі.

|| прым. лоджыевы, .