Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лічынка1, , ж.

Адна з першых стадый развіцця некаторых жывёльных арганізмаў (чарвей, насякомых, рыб), якія адрозніваюцца па віду і будове ад канчаткова сфарміраванай жывёліны.

|| прым. лічынкавы, .

лічынка2, , ж. (спец.).

Частка затвора вінтоўкі, якая зачыняе канал ствала.

лічыцца, ; незак.

  1. Расцэньвацца якім-н. чынам, успрымацца як-н.

    • Л. лепшым гаспадаром.
  2. Браць пад увагу, улічваць што-н.

    • Л. з думкамі членаў камісіі.
  3. чым і без дапаўнення. Весці ўзаемны ўлік (паслуг, пазык, прэтэнзій і пад.).

    • Не будзем з гэтым л.
  4. Знаходзіцца, быць дзе-н.

    • Л. ў адпачынку.
  5. Выражацца ў якой-н. колькасці.

    • Даходы лічацца ў мільёнах рублёў.
  6. Размяркоўваць паміж сабой ролі ў гульні, карыстаючыся лічылкай (разм.).

    • Л. перад гульнёй.

|| зак. палічыцца, .

лічыць, ; незак.

  1. Называць лікі ў паслядоўным парадку.

    • Л. да ста.
  2. Вызначыць колькасць, суму чаго-н.

    • Л. грошы.
  3. Прымаць у разлік, пад увагу.

    • Калі не л. некалькіх дзён непагоды, май быў добры.
  4. Рабіць якія-н. заключэнні, прызнаваць, успрымаць.

    • Балота лічылі непраходным.
    • Л. каго-н. добрым чалавекам.

  • Лічыць ні за што — зусім не лічыцца з кім-н.; не паважаць каго-н.

|| зак. злічыць, і палічыць, .

|| наз. лічэнне, і лік, .

лічэбнік, , м.

У граматыцы: часціна мовы, якая абазначае колькасць або парадак прадметаў пры іх лічэнні.

  • Колькасныя лічэбнікі.
  • Зборныя лічэбнікі.

лішай1, , м.

Назва хваробы скуры з дробным свярбячым сыпам.

  • Стрыгучы л.
  • Лускаваты л.
  • Мокнучы л.

|| прым. лішайны, .

лішай2 (лішайнік, , м.

Расліна ніжэйшага тыпу, якая складаецца з грыба і водарасці, утвараючы адзін арганізм; расце на глебе, камянях і кары дрэў.

|| прым. лішайнікавы, .

лішак, , м.

Што-н. лішняе, тое, што перавышае якую-н. норму, меру.

  • Л. хлеба.
  • Праца акупілася з лішкам.

  • 3 лішкам — зверх якой-н. нормы.

лішка, , ж.

  1. Тое, што і лішак.

  2. Няцотны лік (разм.).

    • Гуляць у цот і лішку.

лішкавы, .

Які перавышае патрэбнасць, норму; збыткоўны.

  • Лішкавая рабочая сіла.