Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

канкур, , м.

У конным спорце: пераадоленне некалькіх перашкод на пэўным маршруце.

  • Спаборнічаць у канкуры.

|| прым. канкурны, .

канкурсант, , м.

Удзельнік конкурсу (звычайна музычнага).

|| ж. канкурсантка, .

канкурыраваць, ; незак.

Уступаць у канкурэнцыю з кім-н.

канкурэнт, , м.

Той, хто канкурыруе з кім-н.

|| ж. канкурэнтка, .

|| прым. канкурэнцкі, .

канкурэнтаздольны, (кніжн.).

Здольны вытрымаць канкурэнцыю, супрацьстаяць канкурэнтам.

|| наз. канкурэнтаздольнасць, .

канкурэнцыя, , ж.

Саперніцтва, барацьба за перавагу, за дасягненне большых выгод.

  • Гандлёвая к.
  • Нездаровая капіталістычная к.

|| прым. канкурэнтны, .

канон, , м.

  1. Правіла або сукупнасць правіл якога-н. напрамку, вучэння (кніжн.).

    • Эстэтычныя каноны класіцызму.
  2. Царкоўнае ўстанаўленне, правіла (кніжн.).

    • Царкоўны к.
  3. Царкоўнае песнапенне ў пахвалу святога або свята (спец.).

    • Памінальны к.

каноплі, .

Высокая травяністая расліна сямейства каноплевых, са сцёблаў якой вырабляюць пяньку, а з семя — алей, а таксама семя гэтай расліны.

  • Як Піліп з канапель (разм.) — знянацку выскачыць, з’явіцца адкуль-н,

|| прым. канапляны, .

  • К. алей.

каноэ, нескл., н.

Адкрытая спартыўная лодка без уключын, у якой грабуць адналопасцевым вяслом, стоячы на адным калене (бываюць адзіночкі і двойкі).

кансалідаваць, ; зак. і незак.

  1. З’яднаць (яднаць), згуртаваць (згуртоўваць) (кніжн.).

    • К. сілы змагароў за незалежнасць.
  2. Ператварыць (ператвараць) кароткатэрміновыя дзяржаўныя даўгавыя абавязацельствы ў доўгатэрміновыя або бестэрміновыя (спец.).

    • К. пазыку.

|| наз. кансалідацыя, .