Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бефстро́ганаў, нескл., м.

Страва, прыгатаваная з невялікіх кавалачкаў мяса, тушаных у соусе.

бешме́т, , м.

У некаторых народаў Каўказа і Сярэдняй Азіі: верхняя доўгая мужчынская вопратка.

бзік, , м. (разм.).

Дзівацтва, капрыз.

  • Гэты чалавек з бзікам.

бзык, , м. (разм.).

Гук, які ўтвараецца крыламі насякомых у часе палёту; гудзенне.

  • Б. камароў.

бзы́каць, ; незак. (разм.).

Утвараць крыламі спецыфічны гук (пра некаторых насякомых).

|| аднакр. бзыкнуць, .

|| наз. бзыканне, .

бібліёграф, , м.

Спецыяліст у галіне бібліяграфіі.

бі́блія, , ж.

Збор духоўных кніг іудзейскай і хрысціянскай рэлігій.

|| прым. біблейскі, .

бібліягра́фія, , ж.

  1. Навуковае, сістэматызаванае апісанне кніг і іншых выданняў, зробленае па якой-н. прыкмеце.

  2. Спіс кніг і артыкулаў па якім-н. пытанні.

    • Б. па гісторыі.

|| прым. бібліяграфічны, .

бібліятэ́ка, , ж.

  1. Установа, якая збірае і захоўвае кнігі для грамадскага карыстання.

    • Нацыянальная б.
    • Беларусі.
  2. Збор кніг, якія з’яўляюцца прыватнай або грамадскай уласнасцю, а таксама памяшканне, дзе яны захоўваюцца.

    • Б. вучонага.
  3. Назва серыі кніг пэўнай тэматыкі.

    • Б. паэта.
    • Б. настаўніка.

|| памянш. бібліятэчка, .

|| прым. бібліятэчны, .

  • Бібліятэчная справа.

бібліятэ́кар, , м.

Работнік бібліятэкі (у 1 знач.).

|| ж. бібліятэкарка, .

|| прым. бібліятэкарскі, .