Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

футуралогія, ✂, ж. (спец.).

У адносінах да сучасных канцэпцый будучыні: прагназіраванне сацыяльных працэсаў.

|| прым. футуралагічны, ✂.

футуролаг, ✂, м.

Сацыёлаг, які займаецца футуралогіяй.

футурызм, ✂, м.

Фармалістычная плынь у літаратуры і мастацтве пачатку 20 ст., якая ў імя стварэння новага стылю адмаўляла рэалізм і культурную спадчыну.

|| прым. футурыстычны, ✂.

футурыст, ✂, м.

Паслядоўнік футурызму.

|| ж. футурыстка, ✂.

|| прым. футурысцкі, ✂.

футэрка, ✂, н. (разм.).

Кароткае футра.

  • Купілі ф. для хлапчука.

фуфайка, ✂, ж.

  1. Цёплая вязаная кашуля.

  2. Куртка, пашытая на ваце; ватоўка.

|| прым. фуфаечны, ✂.

фуэтэ, нескл., н.

У класічным танцы: група з характэрным махавым рухам нагі, які дапамагае павароту або вярчэнню танцоўшчыка.