Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

множнік, ✂, м.

Другі з двух перамнажальных лікаў або велічынь.

множны, ✂.

Які складаецца з мноства чаго-н., праяўляецца ў мностве форм, відаў.

○

  • Множны лік — граматычны разрад, які паказвае, што гаворка ідзе пра многія прадметы, асобы.

|| наз. множнасць, ✂.

множыльны, ✂, (спец.).

Які прызначаны для размнажэння чаго-н. (рукапісаў, чарцяжоў).

  • М. апарат.

множымае, ✂, н.

Першы з двух перамнажальных лікаў або велічынь.

множыцца, ✂; незак.

  1. Колькасна павялічвацца; расці.

    • Дабро расло і множылася.
  2. Размнажацца (уст.).

    • Тут жывуць і множацца розныя жучкі і кузуркі.
  3. Падвяргацца множанню.

    • Пяць множыцца на тры.

|| зак. памножыцца, ✂.

множыць, ✂; незак.

  1. Памнажаць адзін лік на другі.

    • М. пяць на два.
  2. Павялічваць у колькасці.

    • М. багацце краіны.
    • М. рады барацьбітоў за мір.

|| зак. памножыць, ✂.

|| наз. множанне, ✂ і памнажэнне, ✂.

мноства, ✂, н.

  1. Вельмі вялікая колькасць каго-, чаго-н.

    • М. людзей.
    • М. дрэў.
  2. У матэматыцы: сукупнасць элементаў, аб’яднаных паводле якой-н. адзнакі.

    • Тэорыя мностваў.