Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лавіць, ✂; незак.

  1. Імкнуцца схапіць тое, што рухаецца, захопліваць як здабычу.

    • Л. мяч.
    • Л. рыбу.
  2. перан. Высочваць, вышукваць, старацца сустрэцца з кім-н. (разм.).

    • Л. таксі.
    • Л. шпіёна.
  3. перан. Старацца выкарыстаць, атрымаць што-н. (цяжка даступнае і пад.).

    • Л. момант.
    • Л. кожнае слова.
  4. перан., каго (што) на чым. Раптоўна спыняць увагу на чым-н. (сказаным, зробленым).

    • Л. на слове.
    • Л. на хлусні.

|| зак. злавіць, ✂.

|| наз. лоўля, ✂.

лаг, ✂, м. (спец.).

Прыбор для вымярэння хуткасці руху судна і пройдзенай ім адлегласці.

|| прым. лагавы, ✂.

лага, ✂, ж.

Драўляны брус, на які насцілаецца падлога.

лагаднець, ✂; незак.

Станавіцца лагодным, лагаднейшым.

  • Стары часам лагаднеў і пачынаў казку.

|| зак. палагаднець, ✂.

лагапат, ✂, м.

Чалавек з маўленчымі недахопамі.

лагапатыя, ✂, ж. (спец.).

Заганы ў вымаўленні (заіканне, картавасць, шапялявасць).

|| прым. лагапатычны, ✂.

лагапед, ✂, м.

Спецыяліст па лагапедыі.

лагапедыя, ✂, ж.

Раздзел дэфекталогіі, які займаецца недахопамі вымаўлення і іх выпраўленнем.

|| прым. лагапедычны, ✂.

лагарыфм, ✂, м.

У матэматыцы: паказчык ступені, у якую трэба ўзвесці лік-аснову, каб атрымаць дадзены лік.

  • Табліца лагарыфмаў.

|| прым. лагарыфмічны, ✂.

  • Лагарыфмічная лінейка (лічыльны інструмент).

лагарыфмаваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Знайсці (знаходзіць) лагарыфм дадзенага ліку.

|| наз. лагарыфмаванне, ✂.