Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

матава-...

Першая частка складаных слоў са знач. матавы, з матавым адценнем, напр. матава-белы, матава-блакітны, матава-малочны, матава-серабрысты.

матавіла, ✂, н.

  1. Прыстасаванне для змотвання нітак у маткі.

  2. Частка жняяркі, камбайна і пад., якая нагінае сцябліны збажыны, травы да рэжучага апарата.

матавоз, ✂, м.

Лакаматыў з рухавіком унутранага згарання невялікай магутнасці, прызначаны для дапаможных і манеўровых работ.

|| прым. матавозны, ✂.

матавы, ✂.

  1. Без глянцу, без бляску.

    • М. колер твару.
  2. Паўпразрысты.

    • Матавае шкло.

|| наз. матавасць, ✂.

матадор, ✂, м.

Галоўны ўдзельнік бою быкоў, які наносіць смяротны ўдар быку; тарэадор.

маталка, ✂, ж.

Прыстасаванне для змотвання чаго-н.

матальшчык, ✂, м.

Той, хто займаецца матаннем (нітак, пражы і пад.).

|| ж. матальшчыца, ✂.

|| прым. матальшчыцкі, ✂.

матарызаваць, ✂; зак. і незак.

Аснасціць (аснашчаць) маторамі, аўтатранспартам.

  • М. армію.

|| наз. матарызацыя, ✂.

матарыст, ✂, м.

Рабочы, які абслугоўвае маторы.

|| ж. матарыстка, ✂.

|| прым. матарысцкі, ✂.

матацца, ✂; незак.

  1. Рухацца з аднаго боку ў другі, знаходзячыся ў вісячым становішчы.

    • Вяроўка матаецца.
  2. Праводзіць час у раз’ездах, клапоцячыся аб чым-н. (разм.).

    • М. па раёне.