Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бестэрміно́вы, ✂.

Які не абмежаваны тэрмінам.

  • Б. пашпарт.
  • Бестэрміновае карыстанне.

|| наз. бестэрміновасць, ✂.

бесхара́ктарны, ✂.

Бязвольны; які лёгка паддаецца чужому ўздзеянню.

  • Бесхарактарная асоба.

|| наз. бесхарактарнасць, ✂.

бесхрыбе́тны, ✂.

Які не мае цвёрдага характару, пэўнай лініі паводзін; беспрынцыповы.

|| наз. бесхрыбетнасць, ✂.

бесцырымо́нны, ✂.

Які выходзіць за межы ветлівасці, не прытрымліваецца агульнапрынятых норм паводзін; развязны.

|| наз. бесцырымоннасць, ✂.

бесчалаве́чны, ✂.

Які не мае літасці, жорсткі, люты.

  • Бесчалавечныя адносіны.

|| наз. бесчалавечнасць, ✂.

бесшаба́шны, ✂ (разм.).

Бестурботны, заліхвацкі, адважны.

  • Б. хлопец.

|| наз. бесшабашнасць, ✂.

бето́н, ✂, м.

Будаўнічы матэрыял, атрыманы з сумесі цэменту, вады, пяску, шчэбеню і пад., які цвярдзее пасля ўкладкі.

|| прым. бетонны, ✂.

бетонамяша́лка, ✂, ж.

Машына для механічнага перамешвання сумесі пры вырабе бетону.

бето́нка, ✂, ж. (разм.).

Дарога, пакрытая бетонам.

бето́ншчык, ✂, м.

Рабочы, спецыяліст па бетонных работах.

|| ж. бетоншчыца, ✂.