Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

беспаса́жніца, ✂, ж. (уст.).

Бедная дзяўчына, якая выходзіла замуж без пасагу.

беспаспяхо́вы, ✂.

Які не прыносіць поспеху, не дасягае пэўнай мэты; няўдалы.

  • Беспаспяховыя пошукі.

|| наз. беспаспяховасць, ✂.

бесперабо́йны, ✂.

Які адбываецца без перабояў, рытмічна.

  • Бесперабойнае забеспячэнне.

|| наз. бесперабойнасць, ✂.

бесперапы́нны, ✂.

Які адбываецца без перапынкаў.

  • Б. гул матораў.
  • Дождж ідзе бесперапынна (прысл.).

|| наз. бесперапыннасць, ✂.

беспераса́дачны, ✂.

Не звязаны з перасадкай; які адбываецца без перасадак.

  • Б. рэйс.

бесперашко́дны, ✂.

Які не мае перашкод, не звязаны з імі.

  • Б. выезд.

|| наз. бесперашкоднасць, ✂.

бесперспекты́ўны, ✂.

Пазбаўлены перспектыў, будучага.

  • Б. план.

|| наз. бесперспектыўнасць.

беспрабу́дны, ✂.

  1. Пра сон: моцны, працяглы.

    • Спаць беспрабудна (прысл.).
  2. перан. Пра п’яніц, п’янства: нястрымны, непрабудны.

    • Б. п’яніца.

|| наз. беспрабуднасць, ✂.

беспрадме́тны, ✂.

Які не мае пэўнай мэты; без зместу.

  • Беспрадметныя спрэчкі.

|| наз. беспрадметнасць, ✂.

беспрасве́тны, ✂.

  1. Вельмі цёмны; бясконцы (пра дождж, цемру і пад.).

    • Беспрасветная ноч.
  2. перан. Вельмі сумны, без надзеі на што-н. лепшае.

    • Б. сум.

|| наз. беспрасветнасць, ✂.