Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лістапад, ✂, м.

  1. Адзінаццаты месяц каляндарнага года.

    • Пачатак лістапада.
  2. Ападанне лісця восенню, а таксама час гэтага ападання.

|| прым. лістападны, ✂.

лісток, ✂, м.

  1. гл. ліст .

  2. Бланк для запісу чаго-н.

    • Кантрольны л.

лістота, ✂, ж., зб.

Тое, што і лісце.

лістоўка, ✂, ж.

Друкаваны або рукапісны лісток злабадзённага палітычнага зместу.

  • Л. агітацыйнага характару.

лістоўніца, ✂, ж.

Хвойнае дрэва з мяккай спадаючай на зіму ігліцай і каштоўнай драўнінай.

  • Сібірская л.

|| прым. лістоўнічны, ✂.

лісце, ✂ і лісцё, ✂, н., зб.

Лісты раслін.

|| прым. лісцевы, ✂ і лісцёвы, ✂.

  • Лісцевая (лісцёвая) падсцілка.

лісцевы, ✂ і лісцёвы, ✂.

  1. гл. лісце.

  2. Пра дрэвы з лістамі; проціл. хвойны.

    • Лісцевае дрэва.
  3. Які складаецца з такіх дрэў.

лісцяны, ✂ (разм.).

  1. Пра дрэвы з лістамі.

    • Лісцяныя дрэвы.
  2. Які складаецца з лісця.

    • Лісцяная падсцілка.

лісяня, ✂ і лісянё, ✂, н.

Дзіцяня лісы.

літавацца, ✂; незак.

Берагчы, праяўляць літасць, міласэрнасць.