Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

канаплянік, , м.

  1. зб. Сцёблы канопляў без насення, канапляная салома.

  2. Участак зямлі, засеяны каноплямі.

    • Крайнюю паласу агарода займаў к.
  3. Верабей (абл.).

    • К. сілка не абміне.

канаплянішча, , н.

Поле, дзе раслі каноплі.

канаплянка, , ж.

  1. Пеўчая птушка атрада вераб’іных, з доўгім хвастом і канічнай дзюбай.

  2. Хустка з канапляных нітак (абл.).

канарэйка, , ж.

Пеўчая птушка паўднёвых краін з ярка-жоўтым апярэннем, больш вядомая як пакаёвая.

|| прым. канарэечны, .

  • К. колер (светла-жоўты).

канат, , м.

Тоўстая моцная вяроўка з пяньковага валакна або дроту.

  • Сталёвы к.

|| прым. канатны, . Канатная дарога.

канатаходзец, , м.

Цыркавы артыст, які выконвае практыкаванні на нацягнутым у паветры канаце.

канаус, , м.

Гатунак шчыльнай шаўковай тканіны.

|| прым. канаусавы, .

канаць, ; незак.

  1. Паміраць у муках, канчацца.

    • К. у нечалавечых пакутах.
  2. перан. Набліжацца да канца, канчацца.

|| наз. кананне, .

канва, , ж.

  1. Рэдкая сятчатая накрухмаленая або праклееная тканіна для вышыўкі крыжам па клетках.

    • Вышываць па канве.
  2. перан. Аснова чаго-н.

    • Сюжэтная к. рамана.
    • Храналагічная к. (пералік падзей, размешчаных у храналагічнай паслядоўнасці).

|| прым. канвовы, .

канваір, , м.

Той, хто канваіруе каго-, што-н.

  • Калона палонных з канваірамі.

|| прым. канваірскі, .