Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бескантро́льны, ✂.

Які нікім не кантралюецца.

  • Бескантрольная дзейнасць.

|| наз. бескантрольнасць, ✂.

бесканфлі́ктны, ✂.

Пазбаўлены канфлікту (канфліктаў).

  • Бесканфліктная сітуацыя.

|| наз. бесканфліктнасць, ✂.

бескары́слівы, ✂.

Які не звязаны з асабістай выгадай.

  • Б. чалавек.
  • Б. ўчынак.

|| наз. бескарыслівасць, ✂.

бескары́сны, ✂.

Які не прыносіць ніякай карысці; дарэмны.

  • Б. занятак.

|| наз. бескарыснасць, ✂.

бескасцёвы, ✂.

Які не мае касцяка, касцей.

бескватэ́рны, ✂.

Які не мае кватэры.

бесклапо́тны, ✂.

Які не праяўляе клопату, турбот пра свае справы, паводзіны і пад.

  • Б. чалавек.

|| наз. бесклапотнасць, ✂.

бескульту́р’е, ✂, н. (разм.).

Тое, што і бескультурнасць.

бескульту́рнасць, ✂, ж.

Адсутнасць усякай культуры, культурнасці.

беспаваро́тны, ✂.

Канчатковы, які не будзе зменены.

  • Беспаваротнае рашэнне.

|| наз. беспаваротнасць, ✂.