Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лінолеум, ✂, м.

Трывалы палімерны матэрыял для пакрыцця падлогі.

|| прым. лінолеумавы, ✂.

лінуцца, ✂; зак.

Паліцца, хлынуць патокам.

лінуць, ✂; зак.

  1. Рэзкім рухам выліць, узліць на што-н. вадкасць.

    • Л. вады на рукі.
  2. Пачаць моцна ліцца, хлынуць патокам (пра дождж, святло, паветра і пад.).

    • Лінуў дождж.

лінчавальнік, ✂, м.

Той, хто лінчуе, заклікае да суду Лінча.

|| прым. лінчавальніцкі, ✂.

лінчаваць, ✂; зак. і незак.

У ЗША: падвергнуць (-вяргаць) самасуду, так званаму суду Лінча.

|| наз. лінчаванне, ✂.

лінь​1, ✂, м.

Прэснаводная рыба сямейства карпавых з тоўстым слізістым целам.

|| памянш. лінёк, ✂.

лінь​2, ✂, м. (спец.).

Вельмі моцны канат для карабельнай снасці.

|| памянш. лінёк, ✂.

|| прым. лінявы, ✂.

лінючы, ✂.

Які лёгка ліняе, выцвітае.

  • Л. паркаль.

|| наз. лінючасць, ✂.

лінялы, ✂.

Які страціў першапачатковую афарбоўку, выцвілы.

ліняць, ✂; незак.

  1. Траціць сваю першапачатковую афарбоўку, выцвітаць.

    • Тканіна ліняе на сонцы.
  2. Скідваць ці мяняць у пэўныя перыяды сваё покрыва (пра жывёл, птушак).

    • Зайцы ліняюць.

|| зак. выліняць, ✂, зліняць, ✂ і паліняць, ✂.

|| наз. лінянне, ✂ і лінька, ✂.

  • Веснавая лінька пушных звяроў.