Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

камяк, ✂, м.

  1. Сціснуты, змяты або злеплены ў адно кавалак якой-н. мяккай, рыхлай масы (разм.).

    • К. снегу.
    • К шэрсці.
  2. толькі мн. Тое, што і камы (абл.).

    • Наварыць камякоў.

камякаваты, ✂ (разм.).

З камякамі, няроўны.

  • Камякаватае цеста.

|| наз. камякаватасць, ✂.

камянець, ✂; незак.

  1. Рабіцца цвёрдым як камень.

    • Соль у вільготным месцы камянее.
  2. перан. Станавіцца каменным (у 2 і 3 знач.).

    • К. ад жаху.
    • Сэрца камянее.

|| зак. акамянець, ✂ і скамянець, ✂.

камяністы, ✂.

  1. З вялікай колькасцю камення.

    • Камяністае поле.
  2. Падобны да каменю (у 1 знач.), які ўяўляе сабой камень (у 3 знач.).

    • Камяністая частка косці.

|| наз. камяністасць, ✂.

камяніца, ✂, ж.

  1. Камяністая глеба.

    • Не зямля, а к.
  2. Каменны або цагляны будынак.

    • За год выраслі двухпавярховыя камяніцы з балконамі.

камячыцца, ✂; незак.

  1. Мець уласцівасць рабіцца мятым, ператварацца ў камякі.

    • Папера лёгка камечыцца.
  2. Збірацца ў складкі, мяцца.

|| зак. пакамячыцца, ✂ і скамячыцца, ✂.

камячыць, ✂; незак.

  1. Рабіць камякі, ляпіць што-н. з чаго-н. мяккага, рыхлага.

    • К шарыкі з гліны.
  2. Сціскаць у камяк (пра кулак).

    • К. кулакі.

|| зак. пакамячыць, ✂ і скамячыць, ✂.

канава, ✂, ж.

Неглыбокі і нешырокі роў, звычайна для сцёку вады.

  • Асушальная к.

|| памянш. канаўка, ✂.

|| прым. канаўны, ✂.

канавакапальнік, ✂, м.

Машына для капання канаў, траншэй і пад.

канавал, ✂, м. (уст.).

Знахар, які лечыць коней.

  • Такому канавалу не даверыш сваё здароўе (перан.; пра дрэннага ўрача, невука; разм. пагард.).