Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бельведэ́р, ✂, м.

Невялікая вежа над будынкам як архітэктурнае ўпрыгожанне або альтанка, павільён на ўзвышаным месцы.

  • Палац з бельведэрам.

бельгі́йцы, ✂, м.

Асноўнае насельніцтва Бельгіі.

|| ж. бельгійка, ✂.

|| прым. бельгійскі, ✂.

бельэта́ж, ✂, м.

  1. Другі паверх у дамах-асабняках.

  2. Ярус у тэатры непасрэдна над партэрам або амфітэатрам.

|| прым. бельэтажны, ✂.

беляшы́, ✂, м.

Невялікія круглыя адкрытыя піражкі з мясной начынкай.

бемо́ль, ✂, м. (спец.).

Нотны знак, які азначае паніжэнне гуку на паўтона.

|| прым. бемольны, ✂.

бенедыкці́н, ✂, м.

Адзін з гатункаў французскага лікёру.

|| прым. бенедыкцінавы, ✂.

бенефі́с, ✂, м.

Спектакль у гонар або на карысць аднаго з яго ўдзельнікаў.

|| прым. бенефісны, ✂.

бенефіцыя́нт, ✂, м.

Артыст, які іграе ў сваім бенефісе або на карысць якога даецца бенефіс.

|| ж. бенефіцыянтка, ✂.

бенза...

Першая частка складаных слоў у знач. бензінавы, які адносіцца да бензіну, напр. бензабак, бензакалонка.

бензаво́з, ✂, м.

Аўтацыстэрна для перавозкі бензіну і іншага вадкага паліва.

|| прым. бензавозны, ✂.