Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

флюс​1, ✂, м.

Нарыў пад надкосніцай, выкліканы хворым зубам, у сувязі з чым падпухае шчака.

|| прым. флюсны, ✂.

флюс​2, ✂, м. (спец.).

Матэрыялы, што ўводзяцца ў шыхту для ўтварэння шлаку патрэбнага саставу.

|| прым. флюсавы, ✂ і флюсны, ✂.

флянс, ✂, м.

  1. Адно каліва расады.

    • Флянсы капусты.
  2. Бакавы парастак, пасынак.

|| прым. флянсавы, ✂.

флянсаваць, ✂; незак.

  1. Садзіць, рассаджваць флянсы.

    • Ф. лес.
  2. Абломваць непатрэбныя флянсы (у 2 знач.).

    • Ф. памідоры.