Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рабіна, , ж.

Дрэва з гронкамі дробных гаркаватых аранжава-чырвоных пладоў, а таксама ягады гэтага дрэва.

  • Пад акном расцвіла маладая р.
  • Кампот з рабіны.

|| памянш. рабінка, .

|| прым. рабінавы, .

  • Р. колер.
  • Рабінавая гарэлка.
  • Рабінавая ноч (цёмная летняя ноч з громам, маланкай, дажджом або толькі з бесперапыннымі зарніцамі).

рабінаўка, , ж. (разм.).

Рабінавая наліўка або настойка.

рабіннік1, , м.

Зараснік з дрэў рабіны.

рабіннік2, , м.

Вялікі шэры дрозд.

рабіцца, ; незак.

  1. Станавіцца.

    • Р. вясёлым.
    • Чалавек робіцца майстрам у час працы.
    • Рабілася млосна (безас.).
  2. Адбывацца, тварыцца.

    • Бацька добра ведаў, што рабілася ў хаце.
  3. З’яўляцца, утварацца (разм.).

    • Калі яна смяялася, на шчочках рабіліся ямачкі.
  4. Вырабляцца з чаго-н.

    • Цэгла робіцца з гліны.

  • Што яму робіцца (зробіцца)! (разм.) — нічога з ім не здараецца, нічога з ім не будзе.

|| зак. зрабіцца, .

рабіць, ; незак.

  1. Займацца чым-н., праяўляць якую-н. дзейнасць, паступаць якім-н. чынам.

    • Ён нічога не робіць.
    • Р. усё па-свойму.
    • Думай з вечара, а рабі з рання (прыказка).
  2. Працуючы, вырабляць, майстраваць.

    • Р. мэблю.
    • Р. марожанае.
  3. Працаваць дзе-н., кім-н.

    • Р. на заводзе.
    • Р. закройшчыкам у атэлье.
    • Р. аграномам у калгасе.
  4. што (у спалучэнні з займ. «сабе» або без яго). Заказваючы, даручаць вырабіць што-н. для сябе (разм.).

    • Р. абноўку.
    • Р. касцюм у атэлье.
  5. У спалучэнні з назоўнікам выражае дзеянне паводле знач. гэтага назоўніка.

    • Р. памылкі (памыляцца).
    • Р. назіранне (назіраць).
  6. Аказваць, прычыняць што-н. каму-н.

    • Р. дабро людзям.
  7. Ператвараць у каго-, што-н., выконваючы якія-н. дзеянні.

    • Р. з хлопца камедыянта.
  8. каго (што) кім або якім. Прыводзіць у які-н. стан, становішча.

    • Р. чалавека шчаслівым.
  9. Утвараць сабой.

    • Рака рабіла круты паварот.

|| зак. зрабіць, .

работа, , ж.

  1. Знаходжанне ў дзеянні, працэс ператварэння аднаго віду энергіі ў другі.

    • Адзінка работы (спец.).
    • Р. сэрца.
  2. Кола заняткаў, справа, дзейнасць.

    • Разумовая р.
    • Фізічная р.
    • Грамадская р.
  3. Служба, праца ў якой-н. установе, на якім-н. прадпрыемстве.

    • Паступіць на работу.
    • Сумяшчаць работу на заводзе з вучобай у тэхнікуме.
  4. мн. Дзейнасць па стварэнню, выпуску, апрацоўцы чаго-н.

    • Сельскагаспадарчыя работы.
    • Унутраныя работы ў новым доме.
  5. Прадукт працы, выраб, твор.

    • Выстаўка работ мастака.
    • Друкаваная р.
  6. Матэрыял, які знаходзіцца ў працэсе вырабу.

    • Прынесці работу дадому.
  7. Якасць або спосаб выканання чаго-н.

    • Замок кавальскай работы.

  • Пусціць у работу — даць прымяненне чаму-н.

|| памянш.-ласк. работка, .

работадавец, , м. (афіц.).

Той, хто дае работу, наймае рабочую сілу.

работадаўца, , м. (афіц.).

Тое, што і работадавец.

работнік, , м.

  1. Той, хто працуе; працаўнік.

    • Ён — добры р.

  2. Чалавек, які працуе дзе-н., займаецца якой-н. дзейнасцю.

    • Адказны р.
    • Работнікі друку.
  3. Наёмны рабочы, парабак (уст.).

    • Гаспадар і р.

|| ж. работніца, .

|| прым. работніцкі, .