рабіцца,
-
Станавіцца.
- Р. вясёлым.
- Чалавек робіцца майстрам у час працы.
- Рабілася млосна (
безас. ).
-
Адбывацца, тварыцца.
- Бацька добра ведаў, што рабілася ў хаце.
-
З’яўляцца, утварацца (
разм. ).- Калі яна смяялася, на шчочках рабіліся ямачкі.
-
Вырабляцца з чаго
-н. - Цэгла робіцца з гліны.
Што яму робіцца (зробіцца)! (
разм. ) — нічога з ім не здараецца, нічога з ім не будзе.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)