рабіна, ​, ж.

Дрэва з гронкамі дробных гаркаватых аранжава-чырвоных пладоў, а таксама ягады гэтага дрэва.

  • Пад акном расцвіла маладая р.
  • Кампот з рабіны.

|| памянш. рабінка, ✂.

|| прым. рабінавы, ✂.

  • Р. колер.
  • Рабінавая гарэлка.
  • Рабінавая ноч (цёмная летняя ноч з громам, маланкай, дажджом або толькі з бесперапыннымі зарніцамі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)