Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мадзьяры, ✂, м.

Тое, што і венгры.

|| ж. мадзьярка, ✂.

|| прым. мадзьярскі, ✂.

мадонна, ✂, ж.

Назва Багародзіцы ў католікаў.

мадрыгал, ✂, м.

Невялікі лірычны верш, які прысвечаны жанчыне і змяшчае пахвалу ёй.

|| прым. мадрыгальны, ✂.

мадуляваць, ✂; незак. (спец.).

  1. Пераходзіць з адной танальнасці ў другую (пра музычныя гукі).

  2. Змяняцца, пераўтварацца (пра электрычныя ваганні).

|| наз. мадуляцыя, ✂.

мадыстка, ✂, ж. (уст.).

Жанчына, якая займаецца шыццём моднага жаночага адзення і галаўных убораў.

мадыфікаваць, ✂; зак. і незак.

Тое, што і відазмяніць (-няць).

|| звар. мадыфікавацца, ✂.

|| наз. мадыфікацыя, ✂.

мадэліраваць, ✂; незак.

Рабіць, ствараць мадэль (у 1 і 4 знач.) чаго-н.

|| зак. змадэліраваць, ✂.

|| наз. мадэліраванне, ✂.

  • М. гідразбудаванняў.

мадэліст, ✂, м.

Спецыяліст па вырабу мадэлей (у 2 знач.).

|| ж. мадэлістка, ✂.

|| прым. мадэлісцкі, ✂.

мадэль, ✂, ж.

  1. Макет якога-н. вырабу, а таксама ўзорны экзэмпляр для вырабу чаго-н.

    • Новая м. сукенкі.
  2. Макет чаго-н., часцей у зменшаным выглядзе.

    • М. самалёта.
  3. Тып, марка канструкцыі.

    • Новая м. аўтамабіля.
  4. Схема якой-н. з’явы або фізічнага аб’екта (спец.).

    • М. атама

|| прым. мадэльны, ✂.

мадэльер, ✂, м.

Спецыяліст па вырабу мадэлей адзення.

  • М. зімовага паліто.

|| ж. мадэльерка, ✂.