Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лава​3, ✂, ж. (разм.).

Шырокі аднастайны масіў чаго-н.

  • Л. жыта.

лава​4, ✂, ж.

Казацкая атака — нападзенне на праціўніка з флангаў і з тылу.

  • Казакі мчаліся лавай.

лава​5, ✂, ж.

Падземная горная вырабатка з доўгімі забоямі, у якой здабываюцца карысныя выкапні.

|| прым. лаўны, ✂.

лаванда, ✂, ж.

Пахучая эфіраносная расліна з блакітна-фіялетавымі або сінімі кветкамі.

  • Горная л.

|| прым. лавандавы, ✂.

  • Л. алей.

лавачка, ✂, ж.

  1. гл. лаўка.

  2. Пра незаконныя жульніцкія махінацыі, а таксама пра людзей — удзельнікаў такіх махінацый (разм).

    • Раскрылі іх лавачку.

лаваш, ✂, м.

На поўдні, у Сярэдняй Азіі: белы хлеб у выглядзе вялікай плоскай аладкі.

|| прым. лавашны, ✂.

лавелас, ✂, м. (разм.).

Спакуснік жанчын, залётнік.

лавец, ✂, м.

Той, хто займаецца лоўляй рыбы, звера як промыслам. На лаўца і звер бяжыць (прыказка).

|| прым. лавецкі, ✂.

  • Л. промысел.

лавіна, ✂, ж.

  1. Вялікая маса снегу, лёду, якая падае з гор.

    • Снежная л.
  2. перан. Імклівая, нястрымная маса каго-, чаго-н.

    • Л. войск.
    • Натоўп хлынуў лавінай (прысл.).

|| прым. лавінны, ✂.

лавіраваць, ✂; незак.

  1. Пра паруснае судна, лодку: рухацца супраць ветру па ломанай лініі.

  2. перан. Рухацца, дзейнічаць не прама, абмінаючы перашкоды.

    • Л. паміж машын.
    • Л. у палітыцы.

|| зак. злавіраваць, ✂.

|| наз. лавіраванне, ✂.