Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кавадлачка, , н.

  1. гл. кавадла.

  2. У чалавека і млекакормячых адна са слыхавых костачак у сярэднім вуху (спец.).

кавал, , м. (разм.).

Вялікі кавалак чаго-н.

  • Адрэзаў лепшы к. скуры.

кавалак, , м.

Тое, што і кусок.

|| памянш. кавалачак, .

|| прым. кавалкавы, .

кавалер1, , м.

  1. Мужчына, які танцуе з дамай, суправаджае яе на гулянні, а таксама які заляцаецца да дзяўчыны, паклоннік.

    • Яна чакае свайго кавалера.
  2. Малады чалавек, халасты мужчына (разм.).

    • Сын бярэцца ўжо пад кавалера.

|| прым. кавалерскі, .

кавалер2, , м.

Асоба, узнагароджаная ордэнам.

  • К. ордэна Славы.

кавалергард, , м.

У царскай арміі: ваеннаслужачы асобага палка гвардзейскай цяжкай кавалерыі.

|| прым. кавалергардскі, .

кавалерыст, , м.

Ваеннаслужачы кавалерыі.

|| прым. кавалерыйскі, .

кавалерыя, , ж.

Конніца, коннае войска.

|| прым. кавалерыйскі, .

каваліха, , ж. (разм.).

Жонка каваля.

каваль, , м.

Рабочы, майстар, які займаецца коўкай металу.

  • К. свайго шчасця (перан. той, хто настойлівай працай дамагаецца чаго-н., стварае што-н.).