бага́жнік, ✂, м.
Прыстасаванне ў веласіпедзе, матацыкле, аўтамабілі для перавозкі невялікай паклажы.
багамо́лец, ✂, м. (уст.).
Чалавек, які ходзіць на багамолле.
|| ж. багамолка, ✂.
|| прым. багамольны, ✂.
багамо́лле, ✂, н. (уст.).
Пакланенне царкоўным рэліквіям, святыням.
багара́, ✂, ж.
У Сярэдняй Азіі: землі без штучнага арашэння, а таксама пасевы на іх.
|| прым. багарны, ✂.
Багародзіца, ✂, ж.
У хрысціянскай рэлігіі: матка боская, маці Хрыста.
багасло́ўе, ✂, н.
Царкоўнае вучэнне пра бога і догматы рэлігіі.
|| прым. багаслоўскі, ✂.