Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лімітаваць, ✂; зак. і незак.

Устанавіць (-наўліваць) ліміт, гранічную норму чаго-н.

лімон, ✂, м.

Цытрусавае вечназялёнае пладовае дрэва, а таксама кіслы на смак плод гэтага дрэва з тоўстай пахучай скуркай.

|| прым. лімонны, ✂.

  • Л. колер (светла-жоўты).

лімоннакіслы, ✂.

Які змяшчае ў сабе лімонную кіслату або атрыманы з лімоннай кіслаты.

  • Л. хінін.

лімузін, ✂, м.

Вялікі прадстаўнічы легкавы аўтамабіль з закрытым кузавам, забяспечаным шкляной перагародкай.

|| прым. лімузінны, ✂.

лімфа, ✂, ж.

Бясколерная вадкасць у целе чалавека і пазваночных жывёл, якая ўтвараецца з плазмы крыві і запаўняе міжклетачную прастору.

|| прым. лімфатычны, ✂ і лімфоідны, ✂.

  • Лімфатычная сістэма.
  • Лімфатычныя залозы.
  • Лімфоідная тканка.

лінагравюра, ✂, ж.

  1. Від гравюры (у 1 знач.) — атрыманне адлюстравання з плоскай друкаванай формы з лінолеуму або з іншых пластычных матэрыялаў.

    • Тэхніка лінагравюры.
    • Займацца лінагравюрай.
  2. Від гравюры — адлюстраванне, атрыманае з плоскай друкаванай формы на лінолеуме або іншых пластычных матэрыялах.

|| прым. лінагравюрны, ✂.

лінатып, ✂, м. (спец.).

Друкарская машына, якая адлівае набор цэлымі радкамі.

|| прым. лінатыпны, ✂.

  • Л. набор.

лінгафонны, ✂:

  • лінгафонны кабінет — аўдыторыя, абсталяваная спецыяльнай апаратурай, якая дае магчымасць навучэнцам самастойна авалодваць вуснай няроднай мовай, а таксама культурай маўлення роднай мовы.

лінгвагеаграфія, ✂, ж.

Лінгвістычная геаграфія — раздзел дыялекталогіі, што вывучае тэрытарыяльнае размяшчэнне дыялектных з’яў, якімі адрозніваюцца дыялекты дадзенай мовы.

|| прым. лінгвагеаграфічны, ✂.

лінгвіст, ✂, м.

Спецыяліст у галіне лінгвістыкі, мовазнавец.

|| ж. лінгвістка, ✂.