Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вечнасць, , ж.

Працяг часу без пачатку і канца; вельмі доўгі час.

  • Не бачыліся цэлую в. (вельмі працяглы час; разм.).
  • Кануць у в. (бясследна знікнуць).

вечны, .

  1. Які існуе заўсёды, спрадвеку; які не перастае існаваць.

    • Вечная матэрыя.
    • Вечныя снягі.
    • Вечная слава героям.
  2. Бестэрміновы.

    • Перадаць баявы сцяг на вечнае захаванне.
  3. Які пастаянна паўтараецца.

    • Вечныя спрэчкі.

  • Заснуць вечным сном (кніжн.) — памерці.

вешалка, , ж.

  1. Дошка або стойка з кручкамі, на якія вешаюць адзенне.

  2. Пятля, прышытая да адзення, за якую яго вешаюць.

    • Прышыць вешалку.
  3. Планка з кручком, на якую вешаецца адзенне ў распраўленым па плячах выглядзе.

вешальнік, , м.

  1. Той, хто вешае людзей.

  2. Правіцель, які вызначаецца сваёй жорсткасцю і дэспатызмам.

вешацца, ; незак.

Канчаць жыццё самагубствам, павесіўшыся на пятлі, што зашморгваецца.

|| зак. павесіцца, .

  • Вешацца на шыю каму (разм.) — дамагацца ўзаемнасці.

вешаць, ; незак.

  1. Надаваць чаму-н. вісячае становішча.

    • В. аброць на крук.
  2. Караць смерцю праз павешанне.

|| зак. павесіць, і павешаць, .

|| наз. вешанне, і павешанне, .

  • Смерць праз павешанне.

вешчаваць, ; незак.

  1. Гаварыць, абвяшчаць (высок.).

    • В. аб надыходзе важнай падзеі.
  2. Прадказваць, прадракаць.

    • В. цёплую вясну.

веялка, , ж.

  1. Сельскагаспадарчая машына, якой ачышчаюць збожжа ад мякіны пасля малацьбы.

  2. Драўляны шуфлік для ручнога веяння збожжа пасля малацьбы.

веяльшчык, , м.

Той, хто вее збожжа або працуе пры веялцы.

|| ж. веяльшчыца, .

веянне, , н.

  1. гл. веяць.

  2. перан. З’яўленне новых думак, ідэй у разумовым жыцці грамадства.

    • Новае в. ў гісторыі.