Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

белагвардзе́ец, ✂, м.

У гады грамадзянскай вайны: член белай гвардыі — рускіх ваенных фарміраванняў, што змагаліся супраць савецкай улады.

|| прым. белагвардзейскі, ✂.

белагру́ды, ✂.

У якога белыя грудзі.

  • Белагрудыя ластаўкі.

белагры́вы, ✂.

З белай грывай.

  • Белагрывыя коні.

беладо́нна, ✂, ж.

Ядавітая расліна з чорнымі ягадамі, а таксама лякарства, прыгатаванае з карэння і лісця гэтай расліны.

беладрэ́ўшчык, ✂, м.

Сталяр, які вырабляе простую непаліраваную мэблю з дрэва.

белакро́ўе, ✂, н.

Захворванне крыві, звязанае з павелічэннем колькасці белых крывяных цельцаў — лейкацытаў, лейкоз.

|| прым. белакроўны, ✂.

белаку́ры, ✂.

Са светла-русымі валасамі.

Белакурая дзяўчынка.

белару́сы, ✂, м.

Усходнеславянскі народ, які складае асноўнае насельніцтва Рэспублікі Беларусь.

|| ж. беларуска, ✂.

|| прым. беларускі, ✂.

  • Беларуская мова.

белару́чка, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм.).

Чалавек, які цураецца фізічнай працы, наогул цяжкай работы.

белары́біца, ✂, ж.

Рыба сямейства ласасёвых.