Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кампенсацыя, , ж.

  1. гл. кампенсаваць.

  2. Узнагарода за што-н.; пакрыццё выдаткаў (кніжн.).

    • Грашовая к.
    • К. за нявыкарыстаны адпачынак.

кампетэнтны, .

  1. Дасведчаны, аўтарытэтны ў якой-н. галіне.

    • К. вучоны.
    • К. спецыяліст.
    • Кампетэнтная думка.
  2. Які мае пэўныя паўнамоцтвы (спец.).

    • Перадаць дакументы ў кампетэнтную арганізацыю.

|| наз. кампетэнтнасць, .

кампетэнцыя, , ж. (кніжн.).

  1. Дасведчанасць у якой-н. справе, у якіх-н. пытаннях.

  2. Сукупнасць правоў і абавязкаў той ці іншай установы або адказнай асобы.

    • К. праваахоўчых органаў.

кампіляваць, ; зак. і незак. (кніжн.).

Рабіць кампіляцыю.

  • К. чужыя думкі.

|| зак. скампіляваць, .

|| прым. кампіляцыйны, .

кампілятар, , м. (кніжн.).

Той, хто займаецца кампіляцыяй.

|| ж. кампілятарка, .

|| прым. кампілятарскі, .

кампілятыўны, (кніжн.).

Заснаваны на кампіляцыі.

  • Кампілятыўная работа.

|| наз. кампілятыўнасць, .

кампіляцыя, , ж. (кніжн.).

Апрацоўка вынікаў чужых даследаванняў, думак без вывучэння першакрыніц, а таксама сама работа, зробленая такім спосабам.

  • К. чужых думак.
  • Бяздарная к.

камплект, , м.

Поўны набор, састаў каго-, чаго-н.

  • К. мэблі.
  • К. сурвэтак.

|| прым. камплектны, .

камплектаваць, ; незак.

Дапаўняць да камплекта, складаць камплект чаго-н.

  • К. бібліятэку.

|| зак. скамплектаваць, і укамплектаваць, .

|| наз. камплектаванне, і камплектоўка, .

|| прым. камплектовачны, .

камплекцыя, , ж. (кніжн.).

Целасклад чалавека.

  • Чалавек магутнай камплекцыі.