Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лёда...

Першая частка складаных слоў, якая пішацца, калі націск у другой частцы падае не на першы склад і ўжыв. са знач.:

  1. які мае адносіны да лёду, напр. лёдагенератар, лёдазасцярога, лёдазабеспячэнне, лёдаўтварэнне;
  2. які ўтрымлівае лёд, напр. лёдагрунтавы.

лёк, , м.

Селядзечны расол.

  • Мачаць хлеб у л.

лён, , м.

  1. Травяністая расліна, са сцяблоў якой атрымліваюць валакно, а з семя — алей.

    • Цвітуць ільны.
  2. Валакно, якое вырабляецца са сцёблаў гэтай расліны.

    • Прасці л.

|| памянш. ласк. лянок, -нку, м.

|| прым. ільняны, і льняны, .

лёна...

Першая частка складаных слоў; тое, што і ільно..., напр. лёнаапрацоўчы, лёнаачышчальнік, лёнапрадзенне, лёнасушылка, лёнатраста.

лёнавыя, .

Сямейства двухдольных раслін з валакністым сцяблом і алеістым насеннем.

лён-даўгунец, , м.

Лён з доўгім валакном, яго сцябло да 125 см у вышыню, з малым разгалінаваннем, што надае высокую якасць валакну.

лён-кудраш, , м.

Расліна з невысокім кусцістым сцяблом (31— 50 см), разводзіцца як багатая на алей культура.

лёс1, , м.

  1. Ход жыццёвых падзей, якія складваюцца незалежна ад волі чалавека; збег акалічнасцей.

    • Л. паслаў шчасце.
  2. Доля.

    • Шчаслівы л.
    • Жаночы л.
  3. Развіццё чаго-н.; далейшае існаванне, будучыня.

    • Л. чалавецтва.

  • На волю лёсу (кніжн.) — без падтрымкі, без дапамогі звонку.

лёс2, , (спец.).

Рыхлая горная парода светла-жоўтага колеру, на якой фарміруецца ўрадлівая глеба.

|| прым. лёсавы, .

  • Лёсавыя глебы.

лёсападобны, .

Падобны па сваіх уласцівасцях і выгляду на лёс.

  • Лёсападобныя суглінкі.