Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чыноўнік, , м.

  1. У дарэвалюцыйнай Расіі і ў некаторых краінах: дзяржаўны служачы, які мае чын, службовае званне.

  2. перан. Той, хто выконвае сваю работу фармальна, без жывога інтарэсу, строга па інструкцыі.

|| прым. чыноўніцкі, і чыноўны, .

чыноўніцтва, , н.

  1. зб. Чыноўнікі (гл. чыноўнік у 1 знач.).

    • Дробнае ч.
  2. перан. Паводзіны, псіхалогія, уласцівыя чыноўніку (у 2 знач.).

    • Яму не ўласціва ч.

чыноўны, (уст.).

  1. гл. чыноўнік.

  2. Які мае чын або займае дзяржаўную пасаду.

чынуша, , м. (разм. пагард.).

Чыноўнік, бюракрат.

чынш, , м. (гіст.).

  1. У феадальнай Еўропе: рэгулярныя натуральныя і грашовыя плацяжы зямельнаму ўласніку за карыстанне зямлёй.

  2. На Беларусі і ў Літве ў 15—19 стагоддзі: грашовы аброк.

|| прым. чыншавы, .

чыншавік, , м. (гіст.).

  1. У феадальнай Еўропе: селянін, які карыстаўся зямлёй часова або бестэрмінова, за што плаціў чынш.

  2. На Беларусі і ў Літве ў 15—19 стагоддзі: селянін, асноўнай формай павіннасці якога быў грашовы аброк, чынш.

|| прым. чыншавіцкі, .

чыранка, , ж.

Тое, што і чырок.

чыраня, і чыранё, , н.

Птушаня чырка.

чырвана... і чырвана-... (гл. чырвона...)

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «чырвона...» і «чырвона-...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр. чырванагруды, чырваназорны, чырвананосы, чырванаскуры, чырванатвары, чырванафлоцец, чырвана-плямісты.

чырванабокі, .

З чырвоным бокам.

  • Ч. яблык.