Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

хронаметраж, , м.

Дакладнае вымярэнне працягу якіх-н. працэсаў.

|| прым. хронаметражны, .

хронаметражыст, , м.

Спецыяліст, які займаецца хронаметражом.

|| ж. хронаметражыстка, .

хронаметрыст, , м.

Той, хто хронаметруе што-н.

|| ж. хронаметрыстка, .

хронік, , м. (разм.).

Хранічны хворы.

хроніка, , ж.

  1. Запіс падзей у храналагічнай паслядоўнасці, летапіс.

  2. Літаратурны твор, у якім паслядоўна паказана гісторыя грамадскіх, палітычных, сямейных і інш. падзей.

    • Сямейная х. пісьменніка.
  3. Аддзел паведамленняў у газеце, а таксама фільм, прысвечаны бягучаму грамадскаму жыццю.

|| прым. хранікальны, .

  • Х. жанр.
  • Хранікальныя запісы.

хроснік, , м.

Хросны сын у адносінах да хросных бацькоў.

хросніца, , ж.

Хросная дачка ў адносінах да хросных бацькоў.

хросны, .

Мужчына і жанчына, якія ўдзельнічаюць у абрадзе хрышчэння дзіцяці (хросны бацька, хросная маці), а таксама ахрышчаны з удзелам такіх асоб (хросны сын, хросная дачка).

хрумкаць, ; незак.

Тое, што і хрумстаць.

  • Конь хрумкае авёс.

|| наз. хрумканне, .

хрумстаць, ; незак.

  1. Есці, жаваць з хрустам.

    • Х. агурок.
  2. Утвараць хруст.

    • Хрумстае пыл на зубах.

|| наз. хрумстанне, .