Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

храпці, ✂; незак.

  1. Утвараць храп ​1.

    • Ён моцна храпе, як спіць.
  2. Спаць моцным сном (разм.).

    • Ён ужо тры гадзіны храпе.
  3. Пра жывёл: утвараць рэзкія хрыплыя гукі.

    • Конь храпе.

|| аднакр. храпянуць, ✂.

|| наз. храпенне, ✂.

храснуцца, ✂; зак. (разм. груб.).

Моцна ўдарыцца або ўпасці.

  • Х. галавой аб слуп.
  • Х. на падлогу.

храснуць, ✂; зак. (разм.).

  1. Зламацца з трэскам, трэснуць.

    • Вось у калёсах храснула.
  2. Моцна стукнуць, ударыць (груб.).

    • Храснуў дручком па спіне.

храсткавіна, ✂, ж.

Рэчыва, з якога складаецца храсток.

храсток, ✂, м.

Гнуткая і шчыльная злучальная тканка арганізма пазваночных жывёл і чалавека, якая ўтварае некаторыя часткі шкілета і дыхальных шляхоў.

|| прым. храстковы, ✂.

  • Храстковыя рыбы.

хром, ✂, м.

  1. Хімічны элемент, цвёрды метал светла-шэрага колеру.

  2. Род жоўтай фарбы.

  3. Сорт мяккай тонкай скуры.

|| прым. хромісты, ✂ і хромавы, ✂.

  • Х. абутак.

хрома...

Першая частка складаных слоў, якая пішацца, калі націск у другой частцы падае не на першы склад, і мае знач.:

  • 1) які адносіцца да хрому, напр. хромаалюмініевы;
  • 2) які мае адносіны да колеру, фарбы; каляровы, напр. хромалітаграфія.

хромалітаграфія, ✂, ж.

Літаграфічны спосаб друкавання некалькімі фарбамі, а таксама адбітак (малюнак), зроблены такім спосабам.

|| прым. хромалітаграфічны, ✂ і хромалітаграфскі, ✂.

хрона...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да часу, напр. хронабіялогія, хронаметраж, хронаметражны, хронаметрычны, хронафатаграма, хронафатаграфія.

хронаметраваць, ✂; зак. і незак.

Правесці (праводзіць) хронаметраж.

  • Х. рабочы дзень.

|| прым. хронаметрычны, ✂.