Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

разгарнуць, ✂; зак.

  1. Раскрыць што-н. згорнутае, загорнутае, складзенае.

    • Р. сцяг.
    • Р. пакунак.
    • Р. кнігу.
    • Р. газету.
  2. Расхінуць, рассунуць.

    • Разгарнулі хлопцы прысак і дасталі печаную бульбу.
  3. Выпрастаць, расправіць.

    • Р. свае плечы.
  4. Раскрыць, распусціць.

    • Разгарнула пялёсткі шыпшына.
  5. перан. Падрабязна выкласці, выказаць, апісаць.

    • Р. тэму сачынення.
  6. перан. Даць магчымасць сілам, здольнасцям поўна і свабодна развіцца.

    • Р. талент.
  7. перан. Павялічыць аб’ём, паглыбіць змест, зрабіць буйнейшым па жанру.

    • Байку пісьменнік паспрабаваў р. у вялікую аповесць.
  8. Зрабіць, арганізаваць што-н. у шырокіх маштабах.

    • Р. спаборніцтва.
  9. Падрыхтаваць да дзеяння, функцыяніравання.

    • Р. выстаўку.
  10. Размясціць у шырыню па лініі фронту, прыняць баявы парадак (спец.).

  11. Начарціць на плоскасці паверхню геаметрычнага цела (спец.).

    • Р. мнагаграннік.

|| незак. разгортваць, ✂.

|| наз. разгортванне, ✂ і разгортка, ✂.

разгародка, ✂, ж.

Разгароджанае месца ў плоце, праход.

разгарэцца, ✂; зак.

  1. Пачаць моцна гарэць.

    • Дровы ў печы разгарэліся.
  2. Стаць чырвоным, гарачым (ад хвалявання, узбуджэння і пад.).

    • Шчокі разгарэліся.
  3. перан. Моцна ўзбудзіцца.

    • Разгарэліся спрэчкі.
  4. перан. Узмацняючыся, дайсці да высокай ступені напружання, развіцця.

    • Спрэчка разгарэлася.
    • Бой разгарэўся.

◊

  • Вочы (зубы) разгарэліся на што (разм.) — моцна захацелася мець што-н.

|| незак. разгарвацца, ✂ і разгарацца, ✂.

разгасціцца, ✂; зак. (разм.).

Вельмі доўга прабыць у гасцях.

  • Разгасціліся цёткі.

разгаты, ✂ (разм.).

Разгалісты, з расстаўленымі сукамі, галінамі і пад.

  • Р. клён.

|| наз. разгатасць, ✂.

разгаціна, ✂, ж. (разм.).

Рагуліна, палка з развілінай.

  • Р. прыгадзілася на падпорку.

разгацісты, ✂ (разм.).

Тое, што і разгаты.

  • Разгацістая елка.

|| наз. разгацістасць, ✂.

разгіб, ✂, м.

  1. гл. разагнуць.

  2. Месца, дзе прадмет разагнуты.

    • Старонкі пацерліся на разгібе.

разгільдзяй, ✂, м. (разм. пагард.).

Нядбайны, безадказны чалавек.

|| ж. разгільдзяйка, ✂.

|| прым. разгільдзяйскі, ✂.

разгільдзяйнічаць, ✂; незак. (разм. пагард.).

Быць разгільдзяем.