Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фотакартка, ✂, ж.

Фатаграфічная картка.

фотапаляванне, ✂, н.

Фатаграфаванне жывёл пры дапамозе фотаружжа.

фотарэле, нескл., н.

Рэле, якое дзейнічае пры дапамозе фотаэлемента.

фотарэпартаж, ✂, м.

Рэпартаж сродкамі фатаграфіі.

фотарэпарцёр, ✂, м.

Фатограф, які займаецца фотарэпартажам.

|| прым. фотарэпарцёрскі, ✂.

фотасінтэз, ✂, м. (спец.).

У раслін і некаторых мікраарганізмаў: біялагічны працэс ператварэння прамянёвай энергіі Сонца ў арганічную (хімічную) энергію.

|| прым. фотасінтэтычны, ✂.

фотатыпія, ✂, ж. (спец.).

Спосаб плоскага друку са шкляной або металічнай пласціны, а таксама адбітак, атрыманы такім спосабам.

|| прым. фотатыпічны, ✂.

  • Фотатыпічнае выданне кнігі.

фотатэлеграма, ✂, ж.

Тэлеграма, перададзеная пры дапамозе фотатэлеграфа.

фотатэлеграф, ✂, м.

Тэлеграфны апарат для перадачы адлюстраванняў (рукапісаў, малюнкаў, фотаздымкаў), а таксама перадача адлюстраванняў сродкамі такога апарата.

|| прым. фотатэлеграфны, ✂.

фотахроніка, ✂, ж.

Хроніка падзей, адлюстраваная ў фатаграфіях.

|| прым. фотахранікальны, ✂.