Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

хранаскоп, ✂, м. (спец.).

Прыбор для вымярэння надзвычай малых прамежкаў часу, а таксама для параўнання паказальнікаў часу па розных прыборах.

|| прым. хранаскапічны, ✂.

хранікёр, ✂, м.

Супрацоўнік газеты, радыё, які дае інфармацыю ў аддзел хронікі.

|| прым. хранікёрскі, ✂.

хранічны, ✂.

  1. Пра хваробу: які працягваецца доўгі час, пастаянны.

    • Х. бранхіт.
  2. Які працяглы час хварэе на пэўную хваробу.

    • Х. хворы.
  3. перан. Працяглы, няспынны, пастаянны.

    • Хранічнае недасыпанне.

хранограф​1, ✂, м.

Помнік старажытнай пісьменнасці, які паведамляе ўсеагульную гісторыю па біблейскіх легендах і візантыйскіх крыніцах.

  • Візантыйскія хранографы.

|| прым. хранаграфічны, ✂.

хранограф​2, ✂, м.

Прыбор для вымярэння кароткіх адрэзкаў часу і для дакладнага часавага запісу.

|| прым. хранаграфічны, ✂.

хранометр, ✂, м.

Гадзіннік з вельмі дакладным ходам, прызначаны для выкарыстання ў астраноміі, марской справе, спорце і пад.

|| прым. хронаметрычны, ✂.

храп, ✂, м.

Храпенне, а таксама гукі ад яго.

  • Моцны х.
  • Сон з храпам.
  • Х. каня.

храпа, ✂, ж.

  1. Пярэдняя частка галавы буйной жывёлы, морда.

  2. Твар, нос чалавека (груб.).

    • Даць па храпе.

храпак:

  • даць (задаць) храпака (разм.) — захрапець, заснуць.

храпун, ✂, м. (разм.).

Той, хто храпе ў сне.

|| ж. храпуха, ✂.