Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лесапілка, ✂, ж.

Машына для распілоўкі лесу (у 2 знач.).

лесапільны, ✂.

Які займаецца распілоўкай лесу (у 2 знач.).

  • Л. завод.

лесапільня, ✂, ж.

Невялікі лесапільны завод.

лесапрамысловасць, ✂, ж.

Лясная прамысловасць.

|| прым. лесапрамысловы, ✂.

лесапрамысловец, ✂, м.

Прадпрыемец у галіне лясной прамысловасці.

лесараспрацоўкі, ✂, ж.

Высечка і нарыхтоўка лесу (у 2 знач.), а таксама месца, дзе вядуцца такія работы.

|| прым. лесараспрацоўчы, ✂.

лесаруб, ✂, м.

Рабочы, які займаецца валкай лесу.

|| прым. лесарубскі, ✂.

лесарубны, ✂.

Які прызначаецца, служыць для валкі лесу.

  • Л. інструмент.

лесасека, ✂, ж.

Участак высечанага лесу або прызначаны для высечкі.

|| прым. лесасечны, ✂.

лесасплаў, ✂, м.

Сплаў лесу (у 2 знач.).

|| прым. лесасплаўны, ✂.