Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

храбустаць, ✂; незак.

Есці, жаваць з хрустам.

  • Х. агуркі.

|| аднакр. храбуснуць, ✂.

|| наз. храбустанне, ✂.

храбусткі, ✂.

Які храбусціць.

храбусцець, ✂; незак.

Утвараць хруст, трэск.

  • Пад нагамі храбусцеў снег.

|| наз. храбусценне, ✂.

храм, ✂, м.

  1. Збудаванне, прызначанае для адпраўлення набажэнства і рэлігійных абрадаў, царква.

    • Старажытны х.
  2. перан. Месца, якое выклікае павагу, святое для каго-н.

    • Х. навукі.

|| прым. храмавы, ✂.

храма...

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «хрома...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр. храмасома, храмасфера.

храмасомы, ✂, ж. (спец.).

Пастаянная састаўная частка ядра жывёльных і раслінных клетак, носьбіты спадчыннай генетычнай інфармацыі.

|| прым. храмасомны, ✂.

храміраваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

  1. Пакрыць (пакрываць) хромам (у 1 знач.) металічныя вырабы.

  2. Апрацаваць (апрацоўваць) солямі хрому (скуру).

|| наз. храміраванне, ✂ і храміроўка, ✂.

|| прым. храміровачны, ✂.

храна...

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «хрона...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр. хранаграма, храналогія, хранаскоп.

храналагізацыя, ✂, ж. (кніжн.).

Устанаўленне часу існавання чаго-н.

  • Х. бронзавага веку.

храналогія, ✂, ж.

  1. Раздзел гістарычнай навукі, які вывучае гісторыю летазлічэння.

  2. Пералік падзей у іх часавай паслядоўнасці.

    • Х. беларускай гісторыі.
  3. Паслядоўнасць паяўлення чаго-н. у часе.

    • Х. падзей.

|| прым. храналагічны, ✂.