Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шахматыст, ✂, м.

Ігрок у шахматы.

  • Турнір шахматыстаў.

|| ж. шахматыстка, ✂.

|| прым. шахматысцкі, ✂.

шахрай, ✂, м. (разм. пагард.).

Чалавек, які любіць пажывіцца за кошт іншых, жулік.

|| ж. шахрайка, ✂.

|| прым. шахрайскі, ✂.

шахрайства, ✂, н.

Учынкі шахрая, жульніцтва.

шахта, ✂, ж.

  1. Вертыкальная ці нахіленая горная выпрацоўка, якая мае непасрэдны выхад на паверхню (цяпер прынята называць шахтавым ствалом).

    • Спускацца ў шахту.
  2. Горнапрамысловае прадпрыемства, якое вядзе падземную здабычу карысных выкапняў; месца здабычы іх.

    • Працаваць у шахтах.
  3. Вертыкальная падоўжаная поласць у некаторых прамысловых канструкцыях (спец.).

    • Ліфтавая шахта.

|| прым. шахтавы, ✂.

  • Шахтавая печ (вертыкальная металургічная печ, якая загружаецца зверху).

шахцёр, ✂, м.

Горнарабочы, які працуе ў шахце.

|| ж. шахцёрка, ✂.

|| прым. шахцёрскі, ✂.

шацёр, ✂, м.

  1. Лёгкае пераноснае жыллё з тканіны, скуры і пад., якое будуецца звычайна ў форме конуса.

  2. Высокі пірамідальны чатырохгранны ці васьмігранны дах (цэркваў, званіц, вежаў і пад.; спец.).

|| прым. шатровы, ✂.

  • Ш. навес.

шація, ✂, ж. (разм. пагард.).

Кампанія, група людзей.

  • Цягаецца тут усякая ш.

шаша, ✂, ж.

Дарога, мошчаная шчэбенем, а таксама ўсякая дарога з цвёрдым пакрыццём.

  • Асфальтавая ш.

|| прым. шашэйны, ✂.

шашаль, ✂, м.

Насякомае атрада жукоў, лічынкі якога псуюць скуры, футра, точаць дрэва і пад.

  • Ш. патачыў шафу.

|| прым. шашалевы, ✂.

шашачніца, ✂, ж.

  1. Дошка з клеткамі для гульні ў шашкі, шахматы.

  2. Скрынка для шашак, шахмат.