Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шафер, ✂, м.

Удзельнік вясельнага абраду, які выконвае даручэнні па распарадку і ў час вянчання трымае над галавой жаніха (нявесты) вянец.

|| прым. шаферскі, ✂.

шаферка, ✂, ж.

Старшая дружка нявесты ў вясельным абрадзе.

шафёр, ✂, м.

Вадзіцель аўтамабіля.

|| прым. шафёрскі, ✂.

  • Шафёрскія правы.

шафран, ✂, м.

  1. Паўднёвая травяністая расліна сямейства касачовых, а таксама рыльцы яе кветак, высушаныя і расцёртыя на парашок, якія выкарыстоўваюцца як вострая прыправа і фарбавальнік.

  2. Гатунак яблыкаў.

|| прым. шафранавы, ✂ і шафранны, ✂.

  • Шафранавы або шафранны колер (аранжава-жоўты з карычневым адценнем).

шафярня, ✂, ж., зб. (разм. пагард.).

Шафёры.

  • Ш. лаецца, што прастоі зрываюць графік.

шах​1, ✂, м.

Тытул манарха ў некаторых краінах.

  • Усходу, а таксама асоба, якая носіць гэты тытул.

|| прым. шахскі, ✂.

шах​2, ✂, м.

У шахматнай гульні: нападзенне якой-н. фігурай або пешкай на караля праціўніка, якое стварае яму пагрозу.

  • Аб’явіць ш.
  • Ш. каралю.

шахіншах, ✂, м.

Тытул персідскага шаха (літаральна: цар цароў), а таксама асоба, якая насіла гэты тытул.

|| прым. шахіншахскі, ✂.

шахіня, ✂, ж.

Жонка шаха ​1.

шахматы, ✂.

  1. Гульня белымі і чорнымі фігурамі і пешкамі на дошцы ў 64 клеткі, якая заключаецца ў тым, што кожны з двух партнёраў імкнецца аб’явіць мат 1 каралю саперніка, а таксама адпаведны від спорту.

    • Гуляць у ш.
    • Першынство свету па шахматах.
  2. Фігуры і пешкі для такой гульні.

    • Дарожныя ш.

|| прым. шахматны, ✂.

  • Ш. гурток.