Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

швагерка, ✂, ж.

Жончына сястра.

швайка, ✂, ж.

Плоскае шыла, якім колюць свіней.

|| прым. шваечны, ✂.

швальня, ✂, ж. (уст.).

Кравецкая майстэрня.

швартаваць, ✂; незак. (спец.).

Прымацоўваць марское судна швартовамі да прычальных прыстасаванняў.

|| звар. швартавацца, ✂.

|| зак. прышвартаваць, ✂ і адшвартаваць, ✂.

|| звар. прышвартавацца, ✂ і адшвартавацца, ✂.

|| наз. швартоўка, ✂ і швартаванне, ✂.

|| прым. швартоўны, ✂.

  • Швартоўнае прыстасаванне.

швартовы, ✂, (спец.).

Які мае адносіны да работ у час стаянкі судна на швартовых.

  • Швартовае прыстасаванне.

швартоў, ✂, м. (спец.).

Канат, трос, якім прывязваецца марское судна да прычальных прыстасаванняў.

  • Аддаваць швартовы (адвязваць судна ад прычала).

швах у знач. вык. (разм.).

Дрэнна, кепска.

  • Наша справа ш.

швачка, ✂, ж.

Жанчына, якая прафесійна займаецца шыццём.

шведы, ✂, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Швецыі.

|| ж. шведка, ✂.

|| прым. шведскі, ✂.

швейнік, ✂, м.

Работнік швейнай прамысловасці.

|| ж. швейніца, ✂.