Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лексіколаг, , м.

Спецыяліст у галіне лексікалогіі.

лексікон, , м.

  1. Тое, што і слоўнік (уст.).

    • Нямецкі л.
  2. Запас слоў і выразаў, лексіка (кніжн.).

    • У яго бедны л.

лектар, , м.

Той, хто чытае лекцыі.

|| прым. лектарскі, .

  • Лектарскае майстэрства.

лекторый, , м.

  1. Установа, якая займаецца арганізацыяй публічных лекцый.

  2. Памяшканне для чытання публічных лекцый.

лекцыя, , ж.

Вуснае выкладанне вучэбнага прадмета або якой-н. тэмы, а таксама запісы гэтага выкладання.

  • Курс лекцый па гісторыі Беларусі.

|| прым. лекцыйны, .

лема, , ж.

У матэматыцы: тэарэма, неабходная толькі для доказу іншай тэарэмы.

лемантар, , м. (уст.).

Буквар.

|| прым. лемантарны, .

лемур, , м.

Невялікі звярок, падобны на малпу, з падоўжанымі заднімі канечнасцямі.

|| прым. лемуравы, .

  • Сямейства лемуравых (наз.).

ленаваты, .

Крыху лянівы, з адзнакамі ленасці.

  • Л. хлопец.

|| наз. ленаватасць, .

ленавацца, ; незак.

Ляніва рабіць што-н., з ленасцю адносіцца да справы.

  • Л. рана ўставаць.

|| зак. паленавацца, .