Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

хлюпаць, ; незак. (разм.).

  1. Утвараць характэрныя гукі, падобныя на хлюпат (пра ваду, вадкасць).

    • Пад нагамі хлюпала вада.
  2. Рухацца, ісці па чым-н. вязкім, гразкім, утвараючы такія гукі.

    • Х. па гразі.
  3. Плакаць, усхліпваючы.

  4. З шумам, часта ўцягваць носам паветра пры насмарку, плачу.

    • Х. носам.

|| аднакр. хлюпнуць, .

|| наз. хлюпанне, .

хлюпік, , м. (разм.).

Бязвольны, нікчэмны, маладушны чалавек.

  • Нікчэмны х.

хлюпкі, (разм.).

Гразкі, багністы, балоцісты.

  • Хлюпкая дарога.

|| наз. хлюпкасць, .

хлюпнуцца, ; зак. (разм.).

Упасці, плюхнуцца ў што-н. вязкае, вадкае.

  • Х. ў гразь.

хлюст, , м. (разм.).

Франтаваты, нахабны, пранырлівы чалавек.

хлябтаць, ; незак.

  1. Піць, высоўваючы язык (пра некаторых жывёлін).

    • Кот хлебча малако.
  2. Піць прагна, у вялікай колькасці (разм.).

    • Х. ваду.
    • Х. гарэлку.

|| зак. выхлебтаць, .

|| наз. хлябтанне, .

хлясцік, , м.

Вузкая палоска тканіны, прышытая або прышпіленая па таліі верхняга адзення.

  • Паліто з хлясцікам.

хмара, , ж.

  1. Вялікае, звычайна цёмнае воблака, якое прыносіць дождж, град, снег.

    • З-за лесу выпаўзала цёмная х.
  2. перан., каго-чаго. Мноства, рухомая маса.

    • Х. камароў.

|| памянш. хмарка, .

|| прым. хмаравы, .

хмарны, .

  1. Пакрыты хмарамі.

    • Хмарнае неба.
  2. Пахмурны, хмурны.

    • Х. дзень.
  3. перан. Пануры, сумны, невясёлы.

    • Х. настрой.

|| наз. хмарнасць, .

хмарыцца, ; незак.

Зацягвацца хмарамі, станавіцца хмарным.

  • Неба х.
  • Х. на дождж (безас.).