Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

хлебарэз, ✂, м.

Рабочы, заняты рэзкай хлеба.

|| ж. хлебарэзка, ✂.

хлебарэзка, ✂, ж.

  1. гл. хлебарэз.

  2. Прыстасаванне для рэзкі хлеба.

хлебарэзны, ✂.

Прызначаны для рэзкі хлеба.

  • Х. стол.

хлебасол, ✂, м.

Хлебасольны, гасцінны чалавек.

  • Ён быў вялікі х.

|| ж. хлебасолка, ✂.

|| прым. хлебасольскі, ✂.

хлебасольства, ✂, н.

Гатоўнасць і ўменне гасцінна сустрэць і пачаставаць.

  • Беларускае х.

|| прым. хлебасольны, ✂.

хлебніца, ✂, ж.

  1. Від талеркі, падноса, на якіх падаюць на стол хлеб.

  2. Невялікая скрынка для захавання хлеба.

  3. Спецыяльная дзежка, у якой рашчыняюць хлеб.

хлестакоўшчына, ✂, ж.

Бессаромная нястрымная пахвальба [ад імя Хлестакова, героя камедыі М.В.Гогаля «Рэвізор»].

хлеў, ✂, м.

Памяшканне для жывёлы і хатніх птушак.

|| памянш. хлеўчык, ✂ і хлевушок, ✂.

хлёбаць, ✂; незак. (разм.).

  1. Есці, чэрпаючы лыжкай вадкую страву.

    • Х. суп.
  2. Піць вялікімі глыткамі.

    • Ён з прагнасцю хлёбае ваду.

|| аднакр. хлёбнуць, ✂ і хлебануць, ✂.

◊

  • Хлебануць гора (разм.) — перанесці, паспытаць многа непрыемнага, цяжкага.

|| наз. хлёбанне, ✂.

хліпаць, ✂; незак. (разм.).

  1. Ціха плакаць, усхліпваць.

    • Дзесьці жаласна хліпала дзіця.
  2. перан. Слаба, мігатліва гарэць.

    • У цемені хліпаў агеньчык свечкі.

|| аднакр. хліпнуць, ✂.

|| наз. хліпанне, ✂.