Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

хлебазавод, ✂, м.

Завод з механічнай выпечкай хлеба.

|| прым. хлебазаводскі, ✂.

хлебаздача, ✂, ж.

Планавая здача збожжа дзяржаве калгасамі і саўгасамі, фермерскімі гаспадаркамі.

хлебапастаўкі, ✂.

Планавая здача збожжа дзяржаве.

хлебапёк, ✂, м.

Тое, што і пекар.

хлебапякарны, ✂.

Звязаны з пячэннем хлеба, хлебных вырабаў.

хлебапякарня, ✂, ж.

Тое, што і пякарня.

хлебапячэнне, ✂, н.

Выпечка хлеба.

  • Механізаванае х.

хлебароб, ✂, м.

Селянін, які займаецца хлебаробствам.

|| прым. хлебаробскі, ✂.

хлебаробства, ✂, н.

Праца земляроба па вырошчванню хлеба (у 3 знач.).

|| прым. хлебаробчы, ✂.

хлебародны, ✂.

Які дае добры ўраджай хлеба, урадлівы.

  • Х. год.
  • Х. край.