Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

хітрэц, ✂, м.

Хітрун, каварны чалавек, махляр, ашуканец.

|| прым. хітрэцкі, ✂.

хіхікаць, ✂; незак. (разм.).

Спадцішка смяяцца, звычайна са злараднасцю.

  • Чаго ты хіхікаеш?

|| аднакр. хіхікнуць, ✂.

|| наз. хіхіканне, ✂.

хлам, ✂, м., зб.

Непатрэбныя старыя рэчы.

  • Выкінуць х. з хаты.

|| прым. хламны, ✂.

хламіда, ✂, ж.

  1. Адзенне старажытных грэкаў і рымлян у выглядзе плашча.

  2. Нязграбная шырокая і доўгая адзежына (разм.).

хлапец, ✂, н.

Падлетак мужчынскага полу.

|| памянш. хлапчаня, ✂ і хлапчанё, ✂.

|| прым. хлапечы, ✂ і хлапецкі, ✂.

хлапечнік, ✂, м.

Развітальная вечарынка з таварышамі ў доме жаніха перад вяселлем, якая адбываецца адначасова з дзявочнікам.

хлапчо, ✂, н. (разм.).

Хлапец, хлопчык.

хлапчук, ✂, м.

Невялікі хлапец, падлетак.

|| прым. хлапчуковы, ✂.

  • Хлапчуковыя чаравікі.

хлапчына, ✂, м. (разм.).

Малады чалавек, дзяцюк.

  • Рослы, плячысты х.

хлараваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

  1. Абеззаразіць (-ражваць) пры дапамозе хлору.

    • Х. ваду.
  2. Апрацаваць (-цоўваць) хлорам.

|| наз. хлараванне, ✂.