Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ход, , м.

  1. гл. хадзіць.

  2. Рух, перамяшчэнне ў якім-н. напрамку.

    • Сядзець у вагоне па ходу поезда.
    • Машына паскорыла х.
  3. перан. Развіццё, цячэнне чаго-н.

    • Х. заняткаў.
    • Х. падзей.
  4. Перамяшчэнне рухомай часткі механізма ад аднаго крайняга становішча да другога, а таксама велічыня гэтага перамяшчэння.

    • Х. поршня.
    • Велічыня ходу прэса.
  5. Дзеянне, работа, якую выконвае машына, механізм.

    • Х. гадзінніка.
  6. Рабочая частка машыны, механізма (спец.).

    • Анкерны х. гадзінніка.
  7. Тэхналагічны працэс; цыкл (спец.).

    • Домна на гарачым хаду.
  8. У шахматах, картах і пад.: чарговае выступленне іграка.

    • Х. пешкі.
    • Х. пешкай.
    • Х. козырам.
  9. перан. Прыём, манеўр для дасягнення якой-н. мэты.

    • Дыпламатычны х.
    • Хітры х.
  10. Месца, праз якое ўваходзяць куды-н., уваход.

    • Пакой з асобным ходам.
  11. Месца, па якім ходзяць, шлях, пераход.

    • Падземны х.
  12. перан. Магчымасць дасягнення чаго-н.

    • Трэба даваць х. маладым пісьменнікам.

  • Жалезны ход — ніжняя хадавая металічная частка воза або іншых якіх-н. транспартных сродкаў.

  • Малы ход — запаволены ход судна, а таксама каманда, якая перадаецца ў машыннае аддзяленне для змяншэння ходу судна.

  • Поўны ход! — словы каманды: з гранічнай скорасцю.

  • На хаду — мімаходам.

  • Па ходу справы — у залежнасці ад абставін.

  • Поўным ходам — інтэнсіўна, узмоцнена (ідзе, ішло і пад. што-н.).

  • Сваім ходам — 1) пехатой; 2) работай свайго матора.

|| прым. хадавы, .

  • Дзве хадавыя гадзіны.

ходзікі, , н. (разм.).

Насценны гадзіннік простай канструкцыі з гірамі.

ходкі, (разм.).

  1. Які хутка ходзіць, рухаецца, лёгкі на хаду.

    • Х. конь.
    • Х. характар.
  2. Які карыстаецца вялікім попытам (пра тавары, вырабы і пад.).

    • Ходкая прадукцыя.

|| наз. ходкасць, .

ходырам:

  • ходырам хадзіць (разм.) — моцна трэсціся, хістацца.

    • Ад ветру палатка ходырам ходзіць.

хол, , м.

Вялікае памяшканне ў грамадскіх будынках (у гасцініцах, тэатрах і пад.) для адпачынку, чакання.

холад, , м.

  1. адз. Нізкая тэмпература паветра.

    • Адчуваць х.
  2. Халоднае паветра, надвор’е з нізкай тэмпературай паветра.

    • Рана пачаліся халады.
  3. адз. Адчуванне дрыжыкаў (ад хваробы, страху і пад.).

    • Х. прабег па спіне.
  4. перан. Раўнадушныя, стрыманыя адносіны да каго-, чаго-н.

    • Ад яго слоў веяла холадам.

холада...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) які мае адносіны да холаду (у 1 знач.), напр. холадалюбівы, холадаўстойлівы;
  • 2) які мае адносіны да штучнага ахаладжэння чаго-н., да халадзільных установак, напр. холадазабеспячэнне, холадакамбінат.

холадна, у знач. вык.

  1. Пра халоднае надвор’е.

    • Раніцай х.
  2. Аб стане чалавека, які адчувае холад.

    • Мне х.

хор, , м.

  1. Група спевакоў, якія разам выконваюць вакальныя творы.

    • Х. хлопчыкаў.
    • Спяваць хорам (прысл.).
  2. Музычная п’еса, прызначаная для выканання пеўчым калектывам.

  3. Аркестр (уст.).

    • Х. трубачоў.
  4. перан. Адначасовае гучанне мноства галасоў, гукаў.

    • Х. дзіцячых галасоў.
    • Птушыны х.
  5. перан. Мноства аднолькавых выказванняў, меркаванняў.

    • Х. пахвал.
    • Прапанову падхапілі хорам (у знач. прысл.).

|| прым. харавы, .

  • Х. гурток.
  • Харавыя песні.

хорам, , м.

Вялікі дом, палац.

  • Не дом, а х. пабудаваў.

|| прым. хорамны, .