Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чубаты, ✂.

  1. З чубам.

    • Чубатая курыца.
  2. Як састаўная частка некаторых батанічных і заалагічных назваў.

    • Ч. шалфей.
    • Ч. рабчык.

|| наз. чубатасць, ✂.

чубіцца, ✂; незак. (разм.).

Біцца; сварыцца.

чубіць, ✂; незак. (разм.).

Тузаць за валасы, сварыцца, лаяцца з кім-н.

  • Хто каго любіць, той таго і чубіць (прыказка).

чуваць, у знач. вык.

  1. Можна чуць, чуецца.

    • Ч. як дождж барабаніць у шыбы.
  2. Ёсць звесткі пра каго-, што-н. (разм.).

    • Што ч. на свеце?
    • Бацька не вярнуўся з вайны, і нічога не чуваць пра яго.
  3. Успрымацца органамі пачуццяў.

    • Ч. пах дыму.

чувашы, ✂, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Чувашскай Рэспублікі, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| ж. чувашка, ✂.

|| прым. чувашскі, ✂.

чувякі, ✂, м.

Мяккі абутак без абцасаў (пераважна ў народаў Каўказа).

|| прым. чувячны, ✂.

чудзь, ✂, ж., зб.

У Старажытнай Русі: агульная назва некаторых заходняфінскіх плямён.

|| прым. чудскі, ✂.

чужаземец, ✂, м.

Чалавек з чужой краіны; іншаземец.

|| ж. чужаземка, ✂.

чужаземны, ✂.

Тое, што і замежны (у 1 знач.), іншаземны.

  • Чужаземныя захопнікі.

чужаземшчына, ✂, ж. (уст.).

  1. Чужая зямля, краіна; чужына.

  2. Усё чужое, чужаземнае (культура, звычаі і пад.).